Пасьля вызваленьня Аляксандра Мілінкевіча з-пад арышта былі затрыманыя каля дзесяці маладых людзей, якія прыехалі сустрэць лідара на Акрэсьціна
Каля 200 чалавек прыйшло сёньня да сьпецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсьціна, каб сустрэць лідара дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, старшыню Партыі працы Аляксандра Бухвостава і моладзевага лідара Зміцера Дашкевіча, якіх павінны былі адпусьціць ў 11.50, аднак іх вызвалілі на некалькі гадзінаў раней - у 8.00 раніцы.
Супрацоўнікі сілавых структур выцясьнялі прыйшоўшых людзей ад будынку і праз мегафон папярэджвалі пра «несанкцыянаванасьць» мерапрыемства. Аляксандар Мілінкевіч і Зміцер Дашкевіч прыехалі на Акрэсьціна, каб ўсё ж сустрэцца са сваімі прыхільнікамі. Калі пачалі разыходзіцца, каля 10 маладых людзей было затрымана на прыпынку грамадзкага транспарта. Мікульчык Аляксей, Чысьцік атвей, Камкар Тацяна, Пятрушэнка Уладзіслаў, Богдан Ільля, Шэдко Яўген,
Усенок Канстанцін, Апаровіч Дзяніс і яшчэ двое былі дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС. Непаўнагадовых праз нейкі час адпусьцілі, астатнія пакуль знаходзяцца ў аддзяленьні.