viasna on patreon

Працягваецца працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута

2011 2011-06-23T12:24:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Андрэй Пачобут

Журналіст Андрэй Пачобут

А 10-й гадзіне ў Ленінскім раённым судзе Гародні пачалося чарговае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута. Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме. Каля будынку суда сабралося каля 100 чалавек. Сярод іх – сябры Саюза палякаў, журналісты з Польшчы і Швайцарыі, блізкія і сябры Андрэя Пачобута. Шмат хто трымае ў руках партрэты абвінавачанага журналіста.

Гэнэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч спрабаваў патрапіць у будынак суду, але ахова яго не пусьціла, спаслаўшыся на закрытасьць працэсу. Консул распавёў, што польскае консульства накіроўвала ў суд пісьмовую заяву с просьбай аб дазволе на прысутнасьць на працэсе прадстаўнікам польскай дыпляматычнай місіі. Аднак у такой прысутнасьці было адмоўлена.

Каля будынку суда былі заўважаныя кіраўнік ідэалагічнага аддзела Гарадзенскага аблвыканкама Павал Скрабко і кіраўнік прэсавага аддзела аблвыканкама Віктар Жалезняковіч, якія ўдзельнічаюць у працэсе ў якасьці экспэртаў. Размаўляць з прадстаўнікамі прэсы яны адмовіліся.

Андрэя Пачобута вінавацяць у паклёпе (ч.1 арт. 367 КК РБ) і абразе (ч. 1 арт. 368 КК РБ) кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Санкцыі артыкулаў, паводле якіх выстаўленыя абвінавачаньні, прадугледжваюць да чатырох гадоў зьняволеньня і да двух гадоў зьняволеньня адпаведна. Падставы для абвінавачаньня пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы журналіста на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal. Працэс распачаўся 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства