viasna on patreon

У Жытоміры збіралі подпісы за вызваленне палітвязняў у Беларусі

2011 2011-06-22T14:32:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyjazhytomir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 чэрвеня жытомірская група Amnesty International правяла акцыю па зборы подпісаў за неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычна зняволеных беларусаў. Па заканчэнні акцыі сябры Міжнароднай Амністыі адправілі поштай усе петыцыі з подпісамі жыхароў Жытоміру у Амбасаду Рэспублікі Беларусь ва Украіне, як да афіцыйнага прадстаўніцтва беларускіх уладаў у краіне-суседцы.

Беларус Ігар Коктыш, які пакуль вымушаны жыць у Жытоміры, выказаў падзяку ўсім неабыякавым жыхарам гораду, якія паставілі свае подпісы пад петыцыяй. Спадар Коктыш мяркуе, што ціск на беларускі рэжым з боку большасці краін свету, а тым больш суседніх дзяржаваў, дапаможа беларусам хутчэй дамагчыся свабоды.

Відэа з акцыі можна праглядзець па наступнай спасылцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства