viasna on patreon

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-06-21T17:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

  

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.

У гэтым выпуску:

 

 

 

 

 

Суд над журналістам Андрэем Пачобутам распачаўся на мінулым тыдні ў Гародні. Суддзя браў перапынак у працэсе для ўдакладнення абвінавачання. Аднак, па словах адваката, кваліфікацыя злачынства засталася ранейшай. Пра гэта ды іншыя гучныя факты парушэння правоў чалавека на мінулым тыдні - у “Хроніцы пераследу”.

 

 

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі з замежнымі дыпламатамі бягучую сітуацыю ў краіне. Сустрэча праходзіла з нагоды 15-годдзя дзейнасці ПЦ “Вясна”. Дыпламаты адзначылі, што лічаць “Вясну” сваім саюзнікам у праваабарончай дзейнасці. Падрабязнасці - у рубрыцы “Падзея тыдня”.

 

 

Госць рубрыкі “Чалавек. Дзяржава. Грамадства” – сябра Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бэрыт Ліндэрман, якая на мінулым тыдні наведала Беларусь. Ад моманту папярэдняга візіту нарвежскай праваабаронцы ў нашу краіну прайшло паўгады. Якія змены ў сітуацыі з правамі чалавека адбыліся за гэты час? Пра гэта – гутарка са спн. Ліндэрман.    

 

 

Вынікі разгляду касацыйных скаргаў палітвязняў, асуджаных за Плошчу-2010 - у рубрыцы “Рэха Плошчы”.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Indiga з альбомаДні”.

Слухаць выпуск: 

https://spring96.org/sites/default/files/2011-06-21_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3
Журналіст Андрэй Пачобут
Сябра Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бэрыт Ліндэрман

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства