viasna on patreon

11 траўня начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя г. Слоніма і Слонімскага раёна Мікалай Дзегцяроў адмовіўся прадаставіць інфармацыю журналісту "Газеты Слонімскай" Вользе Шынкевіч

2006 2006-05-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба ХБАЖ, карэспандэнтка хацела даведацца пра планы гэтага ведамства на бліжэйшы год, а таксама задаць пытанні, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя на Слонімшчыне.

М. Дзегцяроў заявіў, што ў яго ёсць газета, з якой ён будзе супрацоўнічаць, - - гэта дзяржаўная раёнка "Слонімскі веснік" (выданне райвыканкама). "Інфармацыю з нашай інспекцыі чытайце на старонках "Слонімскага весніка"!" - параіў Мікалай Дзегцяроў журналісту "ГС".
Рэдакцыя недзяржаўнага выдання накіравала афіцыйны запыт на атрыманне інфармацыі ад спадара Дзегцярова. Калі чыноўнік і надалей будзе ігнараваць пытанні журналістаў "ГС", газета плануе звярнуцца ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства