viasna on patreon

Салігорская міліцыя папярэджвае

2011 2011-06-20T11:05:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vkontaktelogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску Міхаіл Салдаценкаў на сваёй старонцы "ВКонтакте" напісаў “Доллар, бензин, революция”. Праз некалькі дзён маладога чалавека ўжо шукала міліцыя для дачы тлумачэньняў.

Выклікаў Міхаіла капітан Жылінскі, вядомы тым, што менавіта ён адказвае за працу праваахоўнікаў з мясцовай апазыцыяй. Міхаіла распытвалі пра яго стаўленьне да ўлады, на што атрымалі адказ, што яго стаўленьне такое ж, як і ўва ўсіх думаючых беларусаў.  Прычынай такой увагі да Салдаценкава стало тое, што сярод ягоных сяброў Вконтакте ёсць мясцовыя апазіцыянеры. Пра іх яго таксама распытвалі, як і пра ўдзел у папярэдніх акцыях і мерапрыемствах дэмакратычных сілаў.

Варта адзначыць, што пад час апытаньня, супрацоўнікі міліцыі перыядычна кансультаваліся па тэлефоне з вышэйшым начальствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства