У Наваполацку – суд над Канстанцінавым
https://spring96.org/be/news/44105
2011
2011-06-20T10:10:33+0300
2011-06-20T10:10:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманага 17 чэрвеня наваполацкага актывіста Яўгена Канстанцінава сёньня чакае суд. Яго вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
Перад затрыманьнем, у яго кватэры быў праведзены ператрус, пасьля чаго яго адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Выходныя Канстанцінаў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Яўген быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010.