viasna on patreon

Сяргея Серабро дапыталі ў пракуратуры

2011 2011-06-17T09:06:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдактара незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебска» Сяргея Серабро дапыталі ў абласной пракуратуры наконт звароту Сяргея Рыжова, які зьявіўся на віцебскім «Вольным форуме вольнага гораду».

Спадар Серабро зьяўляецца заснавальнікам форуму, на якім 15 чэрвеня былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргей Рыжоў разьмясьціў заклік да бестэрміновага агульнанацыянальнага страйку.

Супрацоўніца абласной пракуратуры Алена Казлова запісала паказаньні Сяргея Серабро, які нават ня ведаў пра ўчорашні допіс Сяргея Рыжова. Спадар Серабро патлумачыў, што Рыжоў — шараговы карыстальнік форуму, адмыслова створанага для таго, каб кожны ахвотны мог разьмясьціць на ім нейкую тэму для грамадзкага абмеркаваньня.

У пракуратуры запыталіся, ці можа Сяргей Серабро выдаліць паведамленьне пра страйк, але загаду ці парады зрабіць гэта не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства