viasna on patreon

Баранавічы: міліцыя затрымала трох чалавек падчас маўклівага пратэсту

2011 2011-06-16T11:47:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne-hundara-15.06.2011.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 чэрвеня 2011 года ў Баранавічах адбыўся маўклівы пратэст грамадзянаў, у якім прыняло ўдзел каля 25 чалавек. У дзельнікі акцыі стаялі на цэнтральнай плошчы і праста размаўлялі паміж сабою. За імі вельмі пільна сачылі людзі ў цывільным і супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пузікаў.

Аднак як толькі былы кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Уладзімір Гундар падыйшоў да моладзі, то да яго адразу падышлі двое міліцыянтаў: малодшы сяржант Красоўскі і радавы Аляксей Юрчык. Міліцыянты запатрабавалі, каб Уладзімір Гундар прайшоў на дактыласкапію, бо яго прыкметы быццам бы саўпалі з тым, каго яны шукаюць. Уладзімір Гундар прад’явіў пашпарт і папрасіў патлумачыць прычыну яго затрымання. Нягледзячы на пратэсты пастаронніх грамадзянаў, Уладзіміра Гундара (а ён інвалід 2-ой групы), а таксама Максіма Дудку і Мікалая Сухарэвіча міліцыя запхнула ў машыну і адвезла ў пастарунак. Уладзімір Гундар паведаміў, што яго прасілі падпісаць паперу, што ён больш не будзе прымаць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Ён катэгарычна адмовіўся падпісваць гэты дакумент. Гаворкі пра дактыласкапію зусім не было.

У пастарунку У.Гундару стала кепска і яму выклікалі хуткую дапамогу. Пратрымаўшы Уладзіміра Гундара, Максіма Дудку і Мікалая Сухарэвіча больш за 2 гадзіны, затрыманыя былі адпушчаны без складання пратаколаў.

На фота: затрыманьне Уладзіміра Гундара

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства