Новыя суды над пратэстоўцамі ў «Брузгах»
https://spring96.org/be/news/44072
2011
2011-06-16T10:51:16+0300
2011-06-16T10:51:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння судзяць тых удзельнікаў, каго зафіксавалі падчас фота- і відэаздымкаў. Як паведаміў Андрэй Кавальчук, людзей выклікаюць у Гродзенскі абласны суд. Удзельнікам акцыі пратэсту прызначылі розны час, каб не збіраць усіх разам. З Андрэем асудзілі дзясятак чалавек. Усім далі штрафы ў памеры 30 б.в. (1050000 рублёў).
Мужчына адзначыў, што судзілі ўсіх, хто «засвяціўся» ў той час на пункце пропуску. Па яго словах, да будынка суда ўвесь час падцягваюцца новыя людзі.
12 чэрвеня ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту супраць абмежавання вывазу аўтамабільнага паліва з краіны. Удзел у акцыі прынялі каля 200-300 чалавек. Па звестак міліцыі, 22 чалавекі былі затрыманы. 15 з іх прысудзілі да штрафаў.