viasna on patreon

Гомельская абласная пракуратура правядзе дадатковую праверку па фальсіфікацыях на прэзідэнцкіх выбарах

2011 2011-06-16T10:47:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 чэрвеня Гомельская абласная пракуратура даслала адказ на зварот назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах аб фактах фальсіфікацый на ўчастках №18 і 22 Гомеля. Назіральнікі, актывісты кампаніі «За справядлівыя выбары», абскардзілі ў абласной пракуратуры пастанову пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да сябраў участковых камісій, па віне якіх на ўчастках адбыліся фальсіфікацыі. Абласная пракуратура, разгледзеўшы зварот актывістаў і матэрыялы справы, прыйшла да высновы, што праверка па заяве назіральнікаў была праведзена не ў поўным аб'ёме, і таму «дадзеная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адменена, праверка адноўлена».

Раней актывісты, прынамсі, Аляксандр Каротчанка, Святлана Піласевіч, Зміцер Гусакоў і Марыя Багдановіч пісалі неаднаразова звароты і ў міліцыю, і ў раённую пракуратуру па фактах фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, але атрымлівалі ў адказ толькі звыклыя адпіскі: «праведзена праверка, парушэнняў не знойдзена». Ці можна зараз спадзявацца на аб'ектыўную праверку – пакажа час.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства