viasna on patreon

У Круглянскім раёне актывізавалі працу па рэсацыялізацыі былых асуджаных

2011 2011-06-16T10:40:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty.img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнімі днямі ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці значна актывізавалася праца па рэсацыялізацыі асоб, якія ў свой час парушылі закон і былі асуджаны за розныя злачынствы і правапарушэнні. Супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС разам са спецыялістамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведваюць былых асуджаных з тым, каб даведацца, якая ім патрэбна сацыяльная, гуманітарная і іншая дапамога, а таксама прапануюць непрацуючым раней судзімым асобам дапамогу ў працаўладкаванні. Уся гэта праца праводзіцца ў межах спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нагляд”, накіраванага на ўзмацненне кантролю за раней судзімымі грамадзянамі, якое праходзіць у Круглянскім раёне і Магілёўскай вобласці з 13 па 22 чэрвеня 2011 года.

Працы супрацоўнікам міліцыі і цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва сапраўды хапае, бо шмат хто з былых зняволеных не працуе, вядзе асацыяльны лад жыцця, не можа адаптавацца да нармальнага жыцця пасля выхада з месцаў пазбаўлення волі. Значная частка з іх згубілі свае сем’і, пазбавіліся падтрымкі родных і блізкіх. Многія былыя асуджаныя здзяйсняюць паўторныя злачынствы. Усяго ж на тэрыторыі Круглянскага раёна, насельніцтва якога складае менш за 16 тысяч чалавек, пражывае 1518 асобаў, якія ў свой час парушылі закон і маюць альбо мелі судзімасць. З гэтых асобаў 628 чалавек адбывалі пакаранне некалькі разоў, паўторна здзейсніўшы па 2-9 злачынстваў. Калі задумацца, то лічбы проста жахлівыя…

Праблеме рэсацыялізацыі былых асуджаных пачала надаваць увагу і раённая газета “Сельскае жыццё”. У апошнім нумары выдання пад рубрыкай “Давайце абмяркуем” з’явіўся артыкул старэйшага інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёра міліцыі Т. Падаляк, у якім аўтар выказвае меркаванне, што калі чалавек не выкарыстаў дадзены яму шанс стаць на шлях выпраўлення і пачаць жыццё с пачатку адзін раз, то ён ніколі яго не выкарыстае. Аўтар лічыць, што спатыкнуўшыся адзін раз, некаторыя схільны да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і найдалей. “Гэта як хвароба, сімптомы якой пачынаюць праяўляцца ў пэўных абставінах”, - лічыць Т. Падаляк.

Між тым, шмат хто з жыхароў Кругляншчыны лічыць, што любому чалавеку патрэбна даваць шанс выправіцца і аказваюць ім усялякую магчымую дапамогу пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства