viasna on patreon

Гродна: такіх масавых затрыманняў у найноўшай гісторыі гораду яшчэ не было

2011 2011-06-16T09:53:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 15 чэрвеня выявілася, што ў Гродне было затрымана не 25-30 чалавек, як паведамлялася раней, а каля 100 чалавек. Можна сцвярджаць, што за апошнія дваццаць гадоў такіх масавых затрыманняў у горадзе над Нёманам дагэтуль не было. На акцыю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", якая праходзіла ў розных гарадах краіны, у Гродне прыйшло дастаткова багата моладзі. Сярод затрыманых выразна пераважалі якраз людзі маладога веку. Быў затрыманы таксама шэраг журналістаў, сярод якіх былі польскія рэпарцёры. Агнешка Ліхнэровіч рабіла здымкі прыватным фотаапаратам і даваць тлумачэнні без прысутнасці польскага консула адмовілася.

Усіх затрыманых развезлі па трох розных РАУСах, якія знаходзяцца на тэрыторыі гораду. У іх бралі пісьмовыя тлумачэнні і “прабівалі па базе”. Тых, хто не прайшоў раней дактыласкапію, прымусілі здаваць адбіткі пальцаў. Пратрымаўшы вялікія групы затрыманых каля трох гадзін, затрыманых адпусцілі. Звестак пра тое, што некага пакінулі на ноч у пастарунку няма.

Маўклівая акцыя пратэсту ў Гродне мусіла адбыцца на Савецкай плошчы, але мясцовыя ўлады, каб сарваць акцыю, зрабілі там канцэрт.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства