12 траўня ў Баранавічах будзе вынесены прысуд па крымінальнай справе Мікіты Сасіма
11 траўня ў Баранавічах пачаўся разгляд справы моладзевага актывіста Мікіты Сасіма. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад службы ў войску. Праваабаронцы лічаць справу Мікіты Сасіма палітычна матываванай і зьвязанай зь ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.
Пракурор патрабуе пазбавіць волі Мікіту Сасіма на тэрмін 6 месяцаў Радыё Свабода На судзе ў Баранавічах пракурор Сьвятлана Пасенка запатрабавала шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі для Мікіты Сасіма за ўхіленьне ад вайсковай службы. Яна лічыць, што ягоная віна цалкам даказаная па ўсіх пунктах, акрамя аднаго. Адвакаты Мікіты Сасіма настойваюць на апраўдальным прысудзе. Фактычна, паводле іх, ня быў даказаны ніводны пункт акрамя аднаго. Судзьдзя заявіў, што прысуд будзе абвешчаны заўтра.
11 траўня ў Баранавічах пачаўся разгляд справы моладзевага актывіста Мікіты Сасіма. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад службы ў войску. Праваабаронцы лічаць справу Мікіты Сасіма палітычна матываванай і зьвязанай зь ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.
Мікіта Сасім ужо другі месяц знаходзіцца ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.
На суд у Баранавічы прыехалі моладзевыя актывісты, каб выказаць салідарнасьць з Мікітам Сасімам. Каля 50 чалавек прыйшло падтрымаць яго ў судзе.
Мікіта Сасім перад судом заявіў, што спадзяецца на справядлівы разгляд справы. Сваю віну ён прызнае толькі часткова. Ён прызнаў, што некалькі разоў не зьяўляўся на выклік у ваенкамат.
У судзе былі апытаныя тры сьведкі: супрацоўнік ваенкамату, доктар зь мэдычнай камісіі ваенкамату і лекар з паліклінікі. Яны пацьвердзілі свае ранейшыя паказаньні, але яны таксама адзначылі, што Мікіта Сасім зьяўляўся і праходзіў мэдычны агляд для вызначэньня, ці годны ён для праходжаньня вайсковай службы. Але канчатковага рашэньня, ці годны ён для службы, прынята не было.
У верасьні 2005 году Мікіта Сасім быў моцна зьбіты міліцыяй. Ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і ляжаў у шпіталі. Пасьля гэтага ён мусіў прайсьці мэдкамісіі, каб вызначыць, ці годны ён для службы. Абставіны гэтага зьбіцьця цяпер высьвятляюцца ў судзе. Ёсьць разыходжаньні ў датах. З гэтай прычыны судзьдзя абвясьціў перапынак: ён запрасіў у суд супрацоўніка ваенкамату, каб ён прынёс журнал, у якім утрымваюцца даты, калі Сасім прыходзіў у ваенкамат. (Паводле Радыё Свабода)