viasna on patreon

15 траўня 2006 года заканчваецца тэрмін зняволення Валерыя Леванеўскага, лідэра прадпрымальніцкага руху.

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла інтэрнэт-выданьне pahonia.pomedia.by

Старшыню Агульнанацыянальнага стачачнага камітэта прадпрымальнікаў, сябра Савета грамадзянскіх ініцыятыў "Свабодная Беларусь" Валерыя Леванеўскага і намесніка старшыні стачкома прадпрымальнікаў Аляксандра Васільева 7 верасня 2004 года Ленінскі раённы суд Гродна асудзіў на два гады зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыма.

Суд прызнаў іх вінаватымі ў нанясенні публічнай знявагі прэзідэнту Беларусі. У прысудзе ўказваецца, што ў выразе "Приди и скажи, что ты против, чтобы за твой счет кто-то ездил в Австрию отдыхать, кататься на лыжах, жить в свое удовольствие", які быў надрукаваны ў лістоўцы, утрымліваецца знявага гонару і годнасці Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас свайго прабывання ў Івацэвіцкай калоніі №22 Валерый Леванеўскі неаднаразова праводзіў працяглыя галадоўкі на знак пратэсту супраць парушэння яго правоў і правоў зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства