viasna on patreon

Пінскія СМІ падтрымліваюць міф аб стабільнасці

2011 2011-06-14T10:44:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінскія сродкі масавай інфармацыі ўсімі магчымымі спосабамі абмінаюць тэму эканамічнага крызісу ў Беларусі. Выглядае на тое, што ёсць нейкі загад выдаваць толькі станоўчую інфармацыю. Аднак, час ад часу праўдзівыя звесткі кропкава прабіваюцца праз глыбы пазітыву. Так, напрыклад, сёлета ў Пінску будзе праводзіцца толькі ямкавы рамонт аўтадарог (на якаснае асфальтавае пакрыццё няма грошаў);  пінскія ЖЭСы перасталі наймаць сезонных рабочых на касьбу газонаў і таму газонакасілкамі кіруюць нават сантэхнікі; мясцовы аўтобусны парк на перыяд адпачынкаў скароціць рэйсы гарадскіх аўтобусаў; старшыня пінскага выканкаму загадаў прадаваць цэмент не больш за 500 кілаграм у адны рукі. Гэтая інфармацыя ўзята з пінскіх газет і тэлеканалаў. Аднак ні адно мясцовае СМІ   не ўзяло на сябе смеласць зрабіць матэрыял, які б утрымлмваў аналіз падобнай інфармацыі і расказаў бы пра відавочнае – у краіне крызіс эканамічнай мадэлі, і ўлады павінны прапаноўваць рэальнае выйсце з яго, а не падртымліваць міф пра стабільнасць.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства