Суды над кіроўцамі, затрыманымі ў “Брузгах”, пакуль адкладаюцца
https://spring96.org/be/news/43967
2011
2011-06-13T12:22:44+0300
2011-06-13T12:22:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суды над затрыманымі ўчора, 12 чэрвеня, кіроўцамі пад час страйку на памежным пераходзе “Брузгі”, пакуль адкладаюцца. Справа ў тым, што ў Гродзенскім раённым судзе не аказалася сёння суддзяў – паводле атрыманай інфармацыі ўсе яны знаходзяцца на розных выязных паседжаннях. Паводле папярэдніх звестак, учора ў Брузгах АМАПам былі затрыманыя 15 чалавек. На мяжу, заблакаваную аўтамабілямі, прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра, аднак, перамовы з пратэстоўцамі, якія патрабавалі скасаваць указ Прэзідэнта ад 11 чэрвеня пра абмежаванне вывазу паліва, завяршыліся ўрэшце брутальным разгонам і затрыманнямі кіроўцаў.
“Праваабарончая хроніка”