viasna on patreon

Выканкам выбарча прапагандуе грамадскія арганізацыі

2011 2011-06-13T11:50:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Даволі дзіўна выглядаюць спісы грамадскіх арганізацый, размешчаныя на сайце Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. З 71 ГА і арганізацыйных структур, зарэгістраваных у рэгіёне, у выканкамаўскі спіс увайшлі толькі пяць.

Сайт Барысаўскага райвыканкама паведамляе, што “у раёне зарэгістраваны і дзейнічаюць 71 раённае грамадскае аб'яднанне або арганізацыйная структура рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый: ветэранскія, моладзевыя, спартыўныя, культурна-асветніцкія”. І далей пералічвае з указаннем адрасоў і кантактных тэлефонаў: Барысаўская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, Барысаўская раённая арганізацыя ГА “БРСМ”, Барысаўская раённая арганізацыя ОСВОД, Барысаўскі раённы Савет ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і Барысаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа .

Не паказаны ў гэтым спісе не толькі гарадская арганізацыя незалежнага прафсаюзу РЭП, але нават Саветы ветэранаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў і, што зусім дзіўна, гарадскія арганізацыі вязняў канцлагераў і інвалідаў.

Атрымліваецца, што ў выканкамаўскі спіс грамадскіх арганізацый не ўвайшла ніводная са структураў, якія так ці інакш абараняюць правы пэўных катэгорый грамадзян.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства