Затрыманых у Брузгах будуць судзіць у Гродзенскім раённым судзе сёння
https://spring96.org/be/news/43964
2011
2011-06-13T10:40:35+0300
2011-06-13T10:40:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведамілі «Нашай Ніве» у РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна, усе затрыманыя падчас акцыі пратэсту 12 чэрвеня на пункту пропуску Брузгі знаходзяцца ў Ізалятары часовага ўтрымання. Чакаюць, калі за людзьмі прыедзе машына, якая адвязе іх у суд.
Судзіць затрыманых будуць у Гродзенскім раённым судзе (вул. Даватара, 2/1).