viasna on patreon

Зміцеру Салаўёву відэакамеру так і не вярнулі

2011 2011-06-13T00:59:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zmicer-salaueu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ да гэтага часу не вярнулі відэакамеру старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Руху БНФ “Адраджэнне” Зміцеру Салаўёву. Яна была канфіскаваная супрацоўнікамі КДБ яшчэ 15 студзеня падчас правядзення ператрусу ў кватэры Зміцера Салаўёва ў Магілёве разам з сістэмным блокам камп’ютара і флэшкай.

І калі камп’ютар і флэшку супрацоўнікі магілёўскага КДБ Зміцеру не так даўно вярнулі, то відэакамеру пакуль аддаваць адмаўляюцца:

-- Яны тлумачаць гэта тым, што відэакамера быццам бы патрэбна ў якасці рэчавага доказа пры разглядзе крымінальных спраў аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску, - распавядае Зміцер Салаўёў. – Але ж разгляд гэтых крымінальных спраў ужо амаль завершаны, а відэакамеру вяртаць супрацоўнікі магілёўскага КДБ усё роўна адмаўляюцца. Я абавязкова буду абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў КДБ.

Нагадаю, што Зміцера Салаўёва неаднаразова дапытвалі ў якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску супрацоўнікі Магілёўскага ўпраўлення КДБ і вайсковай контрвыведкі. Пры адным з допытаў адбыўся цікавы выпадак, які сведчыць аб узроўні адукаванасці супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў: 31 студзеня 2011 года Зміцера дапытваў аб падзеях на Плошчы супрацоўнік УКДБ па Магілёўскай вобласці Андрэй Махуноў. Тады следчага, акрамя падзей на Плошчы, вельмі зацікавіў верш Янкі Купалы “На сход”, што быў знойдзены на камп’ютары Зміцера Салаўёва. У прыватнасці, супрацоўніка КДБ вельмі цікавіла, «хто падрыхтаваў гэта дакумент і каму ён належыць».

Зміцер Салаўёў неаднаразова абскарджваў дзеянні супрацоўнікаў КДБ пры правядзенні ператруса ў судах розных узроўняў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства