viasna on patreon

Ад СМІ чакаюць «пазітыву»

2011 2011-06-13T00:19:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/usmeshka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Смалявіцкая "раёнка" "Край Смалявіцкі» ўзяла інтэрв'ю ў старшыні Смалявіцкага райвыканкама Міхаіла Загорцава, задаўшы сярод іншых пытанне аб шляхах выхаду "з эканамічнай сітуацыі, якая склалася цяпер у краіне і ў раёне» і ролі «у гэты няпросты час мясцовых СМІ».
Адказы атрымаліся прадказальнымі. Па-першае, Смалявіцкі вертыкальшчык паўтарыў тэзіс аб «другой хвалі крызісу»: ён «павінен быў падступіцца, яго пара прыйшла». Па-другое, назваў ізноў жа не раз агучаныя чыноўнікамі розных узроўняў «прычыны» крызісу, ад улады нібыта не залежныя: «Прадукцыйнасць працы стала адставаць ад росту заработнай платы, а незаробленыя грошы заўсёды вельмі каварныя. Калі б мы працавалі на адсоткаў 50 лепш, крызісная сітуацыя б не паўстала». Шкада, што старшыня райвыканкама не згадаў, па чыім загадзе перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года кіраўнікам прадпрыемстваў загадвалі штучна паднімаць сярэдні заробак да 500 даляраў. Але гэта змаўчанне не перашкодзіла Міхаілу Загорцаву падагульніць на аптымістычнай ноце: "Упэўнены, што мы выйдзем з гэтай сітуацыі. Выратуе толькі высокапрадукцыйная праца, канкурэнтаздольнасць прадукцыі, што вырабляецца ў нас, яе запатрабаванасць».
Што датычыцца працы мясцовых СМІ, то старшыня райвыканкама спадзяецца «на канструктыўнае супрацоўніцтва і дапамогу вас, журналістаў: даносьце найважнейшыя ідэі да шырокіх мас, прапагандуйце лепшы перадавы вопыт, пішыце аб людзях больш добрага, бо ад суцэльнага негатыву і так цяжка дыхаецца, ён палохае, выклікае ў чалавека няўпэўненасць». Варта адзначыць, што «Край Смалявіцкі» надзеі гэтыя апраўдвае: з нумара ў нумар «цягнуцца» апавяданні аб перадавіках вытворчасці, павелічэнні надояў, нарыхтоўцы кармоў, сустрэчах «добрых» чыноўнікаў з задаволеным насельніцтвам ...
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства