viasna on patreon

За значкі "Свабода" і бел-чырвона-белыя стужкі ў Магілёве на тры гадзіны былі зьняволены актывісты мясцовай арганізацыі БСДП (Грамада)

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" мясцовы праваабаронца Барыс Бухель, раніцай 9 траўня ў цэнтры Магілёва пяцёра маладых актывістаў зьбіраліся павіншаваць ветэранаў з днём Перамогі. На плошчы, дзе адбывалася афіцыйная ўрачыстасьць, на іх зьвярнуў увагу патрульны міліцыянт. Ён запатрабаваў зьняць атрыбутыку і больш не палохаць ёю людзей. Загад міліцыянта ня быў выкананы, таму актывістаў затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС. Ільіна Ганна, Паплыка Александар, Несьцерава Марына, Пірын Іван правялі ў пастарунку каля 2 гадзінаў, а непаўнагадовы Карастылёў Сяргей каля пяці, пакуль за ім не прыехаў старэйшы брат. Яны прасілі дапусьціць Бухеля Барыса ў якасьці прадстаўніка, але супрацоўнікі Ленінскага РАУС не дазволілі. Маладых людзей дапытвалі без афармленьня пратаколу, таму ад напісаньня пісьмовых тлумачэньняў актывісты адмовіліся. Пасьля таго, як іх адпусьцілі, Ганна, Аляксандар, Марына і Іван напісалі скаргі ў "Кнігу заўваг і прапановаў" Ленінскага РАУС аб незаконным затрыманьні і недапушчэньні прадстаўніка для аказаньня прававой дапамогі, якая гарантаваная арт. 62 Канстытуцыі РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства