viasna on patreon

5 траўня Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Берасьця пакарала штрафам Андрэя Шарэнду за распаўсюд незалежнай газэты "Брэст-праўда"

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вынікае з пастанаўленьня, студэнт Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту Андрэй Шарэнда 24 красавіка распаўсюджваў выданьні, якія ня маюць выходных зьвестак, да тагож зьмест іх скіраваны на "нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян".

У выніку адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну пакарала Андрэя Шарэнду штрафам у памеры 20 000 рублёў і канфіскавала газэты.

Прэс-служба Асамблеі НДА адзначае, што "Брэст-праўда" - выданьне, якое распаўсюджваецца бясплатна, выдаецца накладам 299 экзэмпляраў. У канафіскаваным красавіцкім нумары газэты былі надрукаваны імёны суддзяў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія "адзначыліся" асуджэньнем берасьцейскіх актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства