viasna on patreon

6 траўня ў Гомелі на 7 сутак арышту асуджаныя маладзёвыя актывісты Андрэй Доўжык і Юрый Прапачоў, на 15 сутак - Аксана Сергіенка

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 траўня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў адміністратыўнымі арыштамі трох дэмакратычных актывістаў. Юры Трапачоў і Андрэй Доўжык атрымалі па 7 сутак зьняволеньня па артыкулах "нецэнзурная лаянка" і "непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі", Аксана Сергіенка, нягледзячы на прысутнасьць адваката, асуджана на 15 сутак. Дзяўчыну абвінавацілі па тых жа артыкулах адміністратыўнага кодэксу, што і ейных паплечнікаў, і дадаткова - за распаўсюд улётак без выходных зьвестак. Рашэньне вынесла судзьдзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка. Нагадаем, што маладыя актывісты былі затрыманы 1 траўня пад час распаўсюду ўлётак ад імя сацыяльнага руху "Разам". Ва ўлётках тлумачылася сутнасьць кантрактнай сыстэмы ў Беларусі і ўтрымліваўся заклік да працоўных абараняць свае правы.
Ні самі грамадзкія лідэры, ні іхнія бацькі не чакалі такога жорсткага прысуду, тым больш што Юры Трапачоў, Андрэй Доўжык і Аксана Сергіенка адразу пасьля затрыманьня ўжо правялі 2 сутак у гомельскім ізалятары ў чаканьні суда. Напярэдадні свайго арышту Аксана Сергіенка ў інтэрвію Радыё Рацыя выказвала спадзеў, што справа абыйдзецца штрафам, паколькі абвінаваўчыя сьведчаньні міліцыянтаў выглядаюць вельмі неабгрунтаванымі. Для Аксаны Сергіенкі гэта ўжо другое зьняволеньне за апошнія тры месяцы. Напрыканцы сакавіка 20-гадовая дзяўчына правяла 4 сутак у менскім Акрэсьціна як абаронца намётавага мястэчку на Кастрычніцкай плошчы.
Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства