viasna on patreon

Праваабаронца патрабуе, каб Мінюст пакараў ГА «БРСМ»

2011 2011-06-02T23:42:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-brsmjpg.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі праваабаронца, прадстаўнік РПГА «БХК» Павел Левінаў  звяртаўся наўпрост на міністра юстыцыі з патрабаваннем пакараць прадзяржаўнае грамадскае аб’яднанне за нестатутнае выкарыстанне назвы. Гэта ўжо другі зварот у Мінюст, бо на першы П.Левінаву адказалі адмовай.

 

У адказе з Міністэрства юстыцыі, куды праваабаронца звяртаўся  з нагоды бесперапынных парушэнняў ГА «БРСМ» у выкарыстанні нестатутнай назвы аб’яднання, напісана, што папярэджанне за гэта вынесена не будзе.

 

“Напісалі,  што  кіраўніцтва аб’яднання  праінфармавана пра недапушчальнасць парушэнняў, і гэтага дастаткова. З гэтага адказу вынікае, што Мінюст дэманструе падвойныя стандарты ў стаўленні да розных грамадзкіх суполак: незалежнаму аб’яднанню міністэрства даўно б ужо вынесла некалькі папярэджанняў ды звярнулася б у суд з пазовам аб ліквідацыі. Так было з РПГА «БХК», калі Мінюст папярэдзіў аб’яднанне за выкарыстанне няпоўнай назвы у звароце да Спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Г.Кнауль. Але ГА «БРСМ», па ўсім відаць, недатыкальнае аб’яднанне, і таму яго назву можна пісаць як заўгодна: і без двукоссяў, і без указання, што гэта ГА. Іншым -- нельга”, -- каментуе адказ Павел Левінаў.

 

Праваабаронца сцвярджае, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не пра залішнюю прыдзірлівасць да пары літар, а пра роўнасць усіх перад законам.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства