viasna on patreon

Галоўны ідэолаг МУС: навокал ворагі

2011 2011-06-02T21:05:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-milicija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінскія СМІ працягваюць асвятляць семінар міліцэйскіх ідэолагаў, які праходзіў у сталіцы Палесся 26-27 траўня. Газета “Пінскі веснік” надрукавала кароткае інтэрвью з начальнікам упраўлення ідэалагічнай працы МУС палкоўнікам В. Сакаўцом.  Каб зразумець, якія настроі зараз пануюць у дзяржаўных структурах, варта прывесці цытату галоўнага міліцэйскага ідэолага: “У цяперашні час знешнепалітычная сітуацыя вакол Беларусі застаецца даволі напружанай. Шэраг дэструктыўных замежных структур у супрацоўніцтве з радыкальна і экстрэмісцкіх настроенымі элементамі ўнутры краіны імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, падарваць эканамічныя і палітычныя асновы дзяржавы. У гэты перыяд праца ідэолагаў вельмі важная і адказная. Своечасовае і поўнае тлумачэнне палітычна значнай інфармацыі ў сукупнасці з няўхільным захаваннем службовай дысцыпліны павінна стаць адным з галоўных напрамкаў работы ідэалагічных апаратаў МУС”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства