viasna on patreon

Шклоўскую і Бялыніцкую раёнкі нечакана захвалявалі праблемы дэмакратыі

2011 2011-06-02T20:42:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/udarny-front-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 чэрвеня раённыя газеты Шклоўскага і Бялыніцкага раёнаў - “Ударны фронт” і “Зара над Друццю” - сінхронна апублікавалі артыкул Віктара Шмакава “На тропе… демократии”, у якім падвяргаюцца рэзкай крытыцы вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, “прадажныя” прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці і праводзяцца паралелі з сучаснымі падзеямі ў Лівіі. Раней гэты ж артыкул Віктара Шмакава ўжо быў апублікаваны ў раённай газеце Круглянскага раёна “Сельскае жыццё”.

У артыкуле сцвярджаецца, што прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці “чакаюць і апантана просяць самых цвёрдых санкцый ад ЕЗ і спадзяюцца на тое, што ўслед за імі, нарэшце, прыдуць халяўныя дэмакратычныя фінансы”, а таксама задаецца пытанне пра тое “якую ж цану прызначылі за сінявокую тыя самыя апазіцыйныя актывісты і ці турбуе іх будучыня суграмадзян з неапазіцыйнага блока?”.

Неабходна адзначыць, што бялыніцкая раёнка “Зара над Друццю” змясціла артыкул “На тропе… демократии» у скарочаным выглядзе, прыбраўшы з тэксту ўсе крытычныя выказванні наконт грамадзянскай супольнасці і беларускай апазіцыі, і засяродзіўшыся на крытыцы Кэтрын Эштан і дзеянняў еўрадэмакратаў у Лівіі.

Згодна інфармацыі, атрыманай з надзейных крыніц, указанне змясціць артыкул Віктара Шмакава “На тропе… демократии” раённыя газеты атрымалі з боку ідэалагічных аддзелаў мясцовых райвыканкамаў Магілёўскай вобласці. Сумна, што нашых “ідэолагаў” хвалююць не пытанні катастрафічнага зніжэння ўзроўня жыцця насельніцтва роднай Беларусі, інфляцыі і шалёнага росту цэн на самыя неабходныя рэчы, а іх клапоціць пошук ворагаў сярод еўрапейскіх дэмакратаў і прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці…

Гэта тым больш сумна, што не так даўно начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама быў прызначаны Андрэй Кунцэвіч - чалавек, які піша добрыя вершы на беларускай мове, прафесійны журналіст, які не адзін год адпрацаваў загадчыкам аддзела лістоў, рэдактарам  Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”, а потым атрымаў прызначэнне на “малую радзіму” на пасаду намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама па ідэалогіі, адукацыі і культуры.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства