viasna on patreon

Сям’і Лемяноўскіх дагэтуль не вярнулі кампутары

2011 2011-06-02T19:03:21+0300 2024-03-27T20:25:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nout.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне дагэтуль не вернутыя кампутары, якія міліцыя забрала на кватэры грамадска-палітычнага актывіста Міколы Лемяноўскага (на фота). Нагадаем, што яшчэ 14 лютага міліцыянты правялі ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана дачка Лемяноўскага Вераніка разам з іншай моладзевай грамадскай актывісткай Надзеяй Крапівінай па падазрэнні ў нанясенні графіці палітычнага зместу. Міліцыянты падчас вобыску ў Лемяноўскіх забралі два сістэмныя блокі і пару старых газет. Пры забранні рэчаў сістэмныя блокі не апячатваліся, а міліцыянты не хацелі адразу даваць копію пратаколу вобыску. Толькі пасля настойлівага патрабавання Міколы Лемяноўскага ён атрымаў гэтую паперу на рукі.

Пазней Вераніка Лемяноўская і Надзея Крапівіна былі аштрафаваныя на 700 тысяч беларускіх рублёў кожная. Штрафы даўно выплачаны, але кампутарная тэхніка дагэтуль не вернутая. Мікола Лемяноўскі збіраецца пісаць на гэты конт адпаведную скаргу.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства