viasna on patreon

Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце хоча быць законным прадстаўніком сына

2011 2011-06-01T18:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybuh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце занепакоеная фізічным і маральным станам зняволенага ў СІЗА КДБ сына і хоча, каб яе дапусцілі да ўдзелу ў дзеяннях па крымінальнай справе, распачатай паводле ч.3 артыкула 289 Крымінальнага Кодэксу. Адпаведную заяву яна падала на імя кіраўніка следчай групы, якая займаецца расследваннем выбуху ў мінскім метро, намесніка Генеральнага пракурора  Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа.

 

Маці абвінавачанага 26-гадовага жыхара Віцебска звяртаецца да кіраўніка следчай групы на падставе шэрагу артыкулаў Крымінальна-Працэсуальнага Кодэксу, якія рэгламентуюць магчымасці грамадзян быць законнымі прадстаўнікамі сваіх бліжэйшых сваякоў, якіх вінавацяць у крымінальных злачынствах, у тым ліку асабліва небяспечных для грамадскасці.

 

У вінаватасць сына яна не верыць, згадвае пра хранічныя захворванні, на якія пакутуе хлопец,  і непакоіцца, што на яго можа быць аказаны ціск, каб ён прызнаў сябе вінаватым у тым, чаго не рабіў.

 

Нагадаем, што 31 траўня ў СМІ з’явілася паведамленне пра выступ намесьніка Генеральнага пракурора  Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб ходзе расследавання абставінаў выбуху ў мінскім метро. Андрэй Швед заявіў, што следствам устаноўлена  дачыненне абвінавачаных ў тэракце яшчэ  да 14 злачынстваў, здзейсненых у Віцебску з ужываннем самаробных выбуховых прыстасаванняў за перыяд з 2000 па 2011 год.

 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у СІЗА КДБ утрымліваюцца двое жыхароў Віцебску, абвінавачаных у тэракце 11 красавіка. Інтэрнэт-рэсурс lifenews.ru некалькі дзён таму паведаміў, што бацька  аднаго з абвінавачаных, якога выданне называе “галоўным падазраваным у тэракце”, спрабуе пераканаць следства ў тым, што менавіта ён арганізаваў выбух у метро. lifenews.ru спасылаецца на “крыніцы ў следчых органах Беларусі”, але некаторыя  ранейшыя інфармацыйныя паведамленні, прысвечаныя выбуху ў метро і яго наступствам, аказаліся непраўдзівымі і былі абвергнутыя ў мясцовых дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства