Эўрадэпутаты будуць пісаць лісты вязьням Плошчы
https://spring96.org/be/news/43727
2011
2011-06-01T13:33:55+0300
2011-06-01T13:33:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дэпутаты Эўрапарлямэнту дашлюць паштоўкі ў
месцы пазбаўленьня волі і папярэдняга зьняволеньня, дзе ўтрымліваюцца
ўдзельнікі Плошчы.
"Гэтая кампанія, нягледзячы на сымбалічны характар, — знак нашай
заклапочанасьці сытуацыяй у Беларусі", — патлумачыла Інтэрфаксу былая
міністар замежных спраў Эстоніі, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Крысьціна
Оюланд.
Оюланд, якая апякуецца гэтай кампаніяй, заявіла: паштоўкі — сыгнал
"беларускім палітычным зьняволеным і іх сем'ям, што мы не забыліся пра іх
і салідарныя зь імі".
"Гэта таксама знак беларускім уладам: яны павінны разумець, што мы пільна
назіраем за тым, што адбываецца ў краіне", — удакладніла яна.