viasna on patreon

У Пінску збіраліся вышэйшыя міліцэйскія ідэолагі

2011 2011-06-01T10:31:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе газета “Полесская правда”, у Пінску адбыўся вучэбна-метадычны збор галоўных міліцэйскіх ідэолагаў. Выданне сведчыць, што на працягу дзвух дзён, 26-27 траўня, на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту старэйшыя афіцэры ад ідэалогіі ўдасканальвалі свае веды. Для іх праводзілі дзелавыя сустрэчы, вучэбныя і практычныя заняткі, семінары, “круглыя сталы”.

Пра ўзровень мерапрыемства сведчыць спіс яго ўдзельнікаў: такім чынам, у Пінску прайшлі навучанне кіраўнікі ідэалагічных апаратаў ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў рэспублікі, УУС на транспарце, дэпартаментаў аховы, фінансаў і тылу, выканання пакаранняў МУС, Галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС, Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС і ўстановаў адукацыі МУС Беларусі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства