Старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Хведару Нюньку не даюць беларускай візы

2011 2011-06-01T09:01:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чарговы сябра Рады па сувязях з беларусамі замежжа пры беларускім Міністэрстве культуры непажаданы ў Беларусі. Старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Хведар Нюнька не можа атрымаць беларускую візу. Афіцыйнай прычыны ў адмове ён не атрымаў, але сітуацыя зразумелая.

- "Я візы не атрымаю. І не звяртаюся, і не буду звяртацца, таму што была вусная размова, было ў вочы сказана, не па другіх каналах, што мая прысутнасць на 20-годдзі педагагічнага ўніверсітэту не пажаданая. Так што тут усё ясна. Я візы не маю і ў бліжэйшы час не буду мець. Таму не здзівіўся, што Яўгена Вапу нават з візай не прапусцілі праз мяжу. Тыдзень таму была анулявана віза яшчэ аднаму сябру Рады па сувязях з беларусамі замежжа пры беларускім Міністэрстве культуры, старшыні Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўгену Вапу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства