У Лондане прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
https://spring96.org/be/news/43716
2011
2011-06-01T07:42:26+0300
2011-06-01T07:42:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
31 траўня ля беларускай амбасады ў Вялікабрытаніі сабраўся пікет, які зладзілі актывісты кампаніі Free Belarus Now!
Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць ціску ў турме на асуджанага за падзеі 19 снежня Мікіту Ліхавіда, паведамляе Хартыя-97. Таксама пікетчыкі хацелі звярнуць увагу грамадскасці на тое, што іншы палітвязень Зміцер Бандарэнка, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” мае патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе. Калі яму не зрабіць аперацыю на пазваночніку, яго можа спаралізаваць.