Аляксандр Рэзьнікаў і Юрый Талстой арыштаваныя на 5 сутак за акцыю салідарнасьці з Артурам Фінькевічам
https://spring96.org/be/news/4371
2006
2006-05-04T10:00:00+0300
2006-05-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судзьдзя суда Першамайскага раёну Менску Петух вынесла пакараньне ўдзельніку акцыі салідарнасьці з Артурам Фінькевічам Аляксандру Резнікаву - 5 сутак адміністратыўнага арышту. Такое ж рашэньне вынесла судзьдзя Аля Яшчанка адносна Юрыя Талстога.
Абодва моладзевыя актывісты пакараны па арт. 167.1 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Суды працягваюцца. У бліжэйшы час будуць разгледжаныя адміністратыўныя справы пляменьніка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Казулін, Надзеі Батуры, Андрэя Ігнатчыка і Крысьціны Шацікавай.