viasna on patreon

Праваабаронца шукае тэкст выканкамаўскага рашэння

2011 2011-05-31T12:46:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Амаль год праваабаронца Алег Мацкевіч (на фота) шукае тэкст рашэння Барысаўскага райвыканкаму "Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне» і цяпер вымушаны звярнуцца да раённай вертыкалі з адпаведным запытам.
 
"Летам мінулага года ў адказ на мой зварот з нагоды рашэння аб вызначэнні месца правядзення масавых мерапрыемстваў мне было заяўлена, што ёсць рашэнне № 851 ад 13 ліпеня 2010 года, - распавядае Алег Мацкевіч. - У адказе таксама гаварылася аб тым, што «пасля праходжання абавязковай юрыдычнай экспертызы прынятае рашэнне будзе апублікавана ў СМІ». Да гэтага часу тэкст рашэння мне знайсці не ўдалося. У мясцовай выканкамаўскай газеце я яго не бачыў ».
 
Праваабаронца вымушаны быў звярнуцца ў Барысаўскі райвыканкам з запытам, у якім просіць паведаміць, у якім сродку масавай інфармацыі было апублікавана рашэнне № 851 "Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне».
 
«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства