Віктар Івашкевіч арыштаваны на 15 сутак.
https://spring96.org/be/news/4370
2006
2006-05-04T10:00:00+0300
2006-05-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 траўня ў Першамайскім судзе г. Мінска адбыўся суд над намесьнікам старшыні Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам, якога абвінавацілі ў парушэньні
арт. 167.1ч.2 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай масавай акцыі) - у дадзеным выпадку шэсьця Чарнобыльскі шлях 26 красавіка. Нагадаем, што акцыя Чарнобыльскі шлях была дазволена Гарвыканкамам, але не быў дазволены мітынг, які адбыўся каля Акадэміі Навук. Адбываць пакараньне Віктар Івашкевіч будзе ў сьпецпрыёмніку-рзьмеркавальніку на завулку Акрэсьціна ў Мінску.