viasna on patreon

Прадстаўнікі ААН у Пінску гаварылі пра ўцекачоў

2011 2011-05-31T11:33:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ucekachy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, сталіцу Палесся наведала дэлегацыя ААН, а менавіта -- прадстаўнікі Міжнароднага камітэта па міграцыі ААН і Вярхоўнага камісара ААН. Высокія госці на базе Пінскга памежнага атраду правялі інфармацыйную сустрэчу для зацікаўленых асоб, якія займаюцца дапамогай уцекачам і асобам без грамадзянства. Дарэчы, семінар праводзіўся ў межах супольнага праекту ААН і Еўразвязу, у якім беларускі пагранкамітэт выступае каардынатарам.

Міжнародныя эксперты прызнаюць, што беларуская сістэма працы з уцекачамі адпавядае сусветным стандартам. З 1996 года ў Беларусі статус уцекача атрымалі 800 чалавек.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства