viasna on patreon

Інфармацыйны голад адчуваецца ўсё больш

2011 2011-05-31T11:08:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechanskaja-gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прама прапарцыйна эканамічным цяжкасцям у маладэчанцаў, як і ва ўсіх беларусаў, пачала расці патрэба ў аб’ектыўнай інфармацыі. Але ў рэгіянальных афіцыйных СМІ па-ранейшаму – толькі пазітыўныя навіны: пра надоі малака, колькасць удабрэнняў і добрыя справы прэзідэнта. У крамах, аўтобусах, паліклініках – размовы на зусім іншыя тэмы.

Галоўная мясцовая “Маладзечанская газета” стараецца не заўважаць праблемныя моманты беларускага жыцця.  Ні слова не было напісана ні пра паслявыбарчыя палітычныя падзеі, ні пра эканамічную сітуацыю. Праўда, нейкім чынам пакуль абыходзілася і без шэльмавання апазіцыі. Але чытачы відавочна чакаюць большага. На сайце газеты наведвальнікі выказваюць незадавальненне, што “пытанняў болей чым адказаў”.

Карыстальнік “Валерый” піша:

“Сегодня газету почитал Молодечненскую. Такое чувство, что на разных планетах живём. У вас всё хорошо, стабильно, к дожинкам готовимся. А что вокруг творится с ценами, с зарплатами, пенсиями, валютой, наконец, вы не видите? Может написали бы пару словечек про это, а? Про кредиты, или как предприятия сейчас в собственность олигархам российским потихоньку отходить будет. Может разъясните народу, что к чему?”

Можа скласціся ўражанне, што размовы на форумах застаюцца па-за ўвагай. Але “Маладзечанская” быццам рэагуе на выказванні ў гасцёўні. У апошнім нумары нават змясціла спрэчку наведвальнікаў сайта пра тое... ці патрэбны “астраўкі бяспекі” на цэнтральнай вуліцы.

А на сапраўды актуальныя пытанні, відаць, адказваць маладэчанцам будзе толькі прэзідэнт.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства