Моладзевыя актывісты Любоў Кучынская, Кацярына Дзяткоўская і Анастасія Коршун аштрафаваныя на 62 тыс. беларускіх рублёў кожная.
https://spring96.org/be/news/4369
2006
2006-05-04T10:00:00+0300
2006-05-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 траўня ў судзе Баранавічскага раёну і г. Баранавічы адбыліся суды над моладзевымі актывістамі Любоўю Кучынскай, Кацярынай Дзяткоўскай, Анастасіяй Коршун.
Яны былі затрыманыя ў ноч з 3 на 4 траўня за распаўсюд улётак з заклікам вызваліць моладзевага лідэра Мікту Сасіма. Затрыманых абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.156 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях).