viasna on patreon

Расейскі журналіст запісаў інтэрвію з Халіп — і стаў неўязным

2011 2011-05-31T07:25:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождж» Радыён Марынічаў 29 траўня, у нядзелю, сустракаўся зь беларускімі паэтамі, 30 траўня раніцай — з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім, потым з журналісткай Ірынай Халіп.

Пасьля Ірыны Халіп у Радыёна Марынічава была заплянаваная сустрэча са Сьвятланай Калінкінай. Інтэрвію з Ірынай Халіп спадар Марынічаў запісваў у Парку імя Горкага. Літаральна праз 10 хвілін яго затрымалі.

Марынічаў заявіў праваахоўным органам, што ён працаваў як прыватная асоба. У РУУС яго дапытваў сьледчы, якому журналіст паведаміў, што цікавіцца творчасьцю беларускіх паэтаў. Потым журналіста абшукалі і знайшлі графік сустрэчаў. Сьледчы аказаўся з пачуцьцём гумару і запытаўся, якія вершы піша Ірына Халіп. Пасьля ўсе відэазапісы сьцерлі.

Зараз Радыёна Марынічава дэпартуюць зь Беларусі з забаронай уезду на тэрыторыю краіны тэрмінам на 5 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства