viasna on patreon

Фанаты мінскага “Дынама” паскардзяцца на дзеянні міліцыянтаў

2011 2011-05-30T16:27:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыхільнікі мінскага “Дынама” абураныя паводзінамі міліцыі на матчы супраць “Белшыны” 27 траўня.

“Калі нашы забілі трэці гол, яны падбеглі да нас, да рэкламных шчытоў, узгадвае інцыдэнт Вадзім, які быў на фанацкім сектары “Дынама”. Мы ў сваю чаргу падбеглі да футбалістаў, аддзячыць. У гэты час АМАП пачаў нас адціскаць, а пасля выкарыстаў слезацечны газ. На сектары быў дзіцёнак 5 год. Я з яго бацькам яшчэ не размаўляў, але пасля інцыдэнту бацька вынес яго з сектара, і яны адразу некуды з’ехалі”.


Вадзім кажа, што выкарыстоўваць газ не было патрэбы. Фанаты проста падыйшлі да шчытоў, каб паціснуць рукі гульцам. 


“Бліжэйшым часам збіраемся пісаць ліст у федэрацыю з надзеяй, што такога больш не здарыцца. Хочам, каб увогуле АМАПа не было на сектары. Замест іх хай будуць сцюарды. Ад клуба вялікай падтрымкі няма. Стараемся ўсё рабіць праз федэрацыю футболу. Са з’яўленнем новага старшыні федэрацыі рэжым на стадыёне стаў больш лаяльны. Пакінулі некалькі супрацоўнікаў АМАПа на сектары, раней стаялі праз кожны метр. Па стадыёне можна перамяшчацца больш свабодна”.


Пасля здарэння ў Бабруйску фанаты пачалі скандзіраваць: “Ненавідзім рэжым” і "Футбол — для фанатаў, а не для "мусароў".


“Ну, а які адказ хацелі пачуць тыя ж самыя супрацоўнікі? – тлумачыць сваю пазіцыю Вадзім. – Калі выкарыстоўваюць газ без прычыны, то мы павінны стаяць і маўчаць? Я думаю, мы ўсё зрабілі правільна. Хоць гэта было і абразліва, але супрацоўнікі міліцыі самі нас вымусілі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства