viasna on patreon

Дзяржкантроль адмаўляе датычнасць да масавых рэйдаў

2011 2011-05-29T22:38:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kantrol3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У траўні на Брэстчыне Камітэт дзяржкантролю праверыў 88 устаноў і прадпрыемстваў на прадмет выканання працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Аб гэтым газеце “Вечерній Брест” паведаміў намеснік старшыні КДК Брэсцкай вобласці Міхаіл Сяркоў. Праверкі праводзіліся згодна з даручэннем кіраўніка краіны. Па афіцыйнай версіі, асноўны ўпор праверак рабіўся на выяўленне праблем з бяспекай працы і выкананне працоўнага заканадаўства. Спадар Сяркоў растлумачыў пазіцыю Дзяржкантролю наступным чынам: “Как показывает практика, мы, я имею в виду все общество, еще не готовы к самоконтролю. Нас надо контролировать. Поэтому КГК планирует и в дальнейшем проводить такие проверки, причем будем делать упор на соблюдение производственной дисциплины, как записано в директиве № 1 президента. Это не кампанейщина, как многие теперь говорят, а каждодневная работа по борьбе с проявлениями нашей «абыякавасцi»”.

Аднак прадстаўнікі працоўных калектываў распавядаюць, што акрамя ўсяго камісары спрабавалі выявіць палітычна неблаганадзейных, рабілі маніторынг кампутараў, наракалі на захоўванне асабістых рэчаў на правяраемых аб’ектах.

Між тым, па Брэсцкай вобласці распаўсюджваюцца чуткі аб масавых праверках грамадзян у буйных крамах. Невядомыя людзі перакрываюць уваходы ў крамы і патрабуюць ад наведвальнікаў растлумачыць падставу іх прагулак у працоўны час. Прынамсі ёсць сведчанні аб такіх выпадках у Брэсце і Пінску.

На гэта спадар Сяркоў адказаў: “Что касается якобы «проверок» в ЦУМе, то я ответственно заявляю: Комитет государственного контроля не имеет к этому никакого отношения. Я не знаю, кто и под чьим именем останавливал людей на выходе, и кому выгодно подобное нагнетание страстей».

Выглядае, што нейкая невядомая структура спрабуе запалохаць законапаслухмяных грамадзян. Так што ёсць аб чым падумаць нашым праваахоўным органам.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства