viasna on patreon

Магілёўскія дэмакраты абскарджваюць адмову ў правядзенні пікетаў

2011 2011-05-29T08:28:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palac-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам у калегіі па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда. Яны дамагаюцца, каб было адменена рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва і прызнана незаконным рашэнне кіраўніка спраў Магілёўскага гарвыканкама спадара Аўсеенкі аб адмове ў правядзенні пікетавання.

Нагадаем, што напярэдадні 25 сакавіка 12 дэмакратычных актывістаў прасілі дазволіць правядзенне пікетаў з патрабаваннем вызвалення экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама спынення крымінальнага пераследу ўсіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія былі арыштаваны за ўдзел у мірнай акцыі пратэста супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Таксама апазіцыянеры за мэты пікетаў ставілі: патрабаванне правядзення раследавання па фактах фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў; выказванне пратэсту супраць катаванняў і нечалавечых умоваў абыходжання с затрыманымі і знаходзячыміся пад арыштам; выступалі супраць пераследу актывістаў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

У правядзенні пікетаў апазіцыянерам было адмоўлена з нагоды таго, што яны намагаліся іх правесці ў нявызначаных для правядзення масавых мерапрыемствах месцах.

Паводле адказу кіраўніка справамі гарвыканкама спадара Аўсеенкі вынікае, што ў Магілёве застаецца толькі адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў – гэта стадыён па адрасе: вуліца Чалюскінцаў 64В, які знаходзіцца на бязлюдным ўскрайку горада.

Месцы, якія былі вызначаны для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас двух выбарчых кампаній 2010 года, зноўку аказаліся пад забаронай.

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што рашэнне суда Ленінскага раёна палітычна матываванае і супярэчыць здароваму сэнсу.

“Судом праігнараваны міжнародныя дакументы, а таксама Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, - гаворыць праваабронца, - за аснову працы чыноўнікаў узяты прынцып “дазволена тое, што вызначана законам”. Мы хацелі, каб пры вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве дзейнічаў прынцып, якім карыстаўся Мінскі гарвыканкам падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі – “дазволена ўсё што не забаронена”.

“У любым выпадку, мы будзем дамагацца таго, каб колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве была павялічана. Дзеля гэтага мы гатовы прайсці ўсе нацыянальныя інстанцыі, а потым не выключаем зварот да Камітэта па правах чалавека ААН”, - падкрэслівае Барыс Бухель.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства