viasna on patreon

Кантроль над маладэчанцамі ўзмацняецца

2011 2011-05-26T15:31:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kantrol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне ў буднія дні ў грамадскіх месцах будуць дзяжурыць т.зв. “правяраючыя групы”. Яны будуць спыняць мінакоў і высвятляць, чаму тыя днём знаходзяцца не на працы. Па патрабаванні правяраючага трэба будзе прадаставіць дакументы і паведаміць свой працоўны тэлефон, па якім той зможа пазваніць і ўпэўніцца, ці сапраўды працаўнік у дадзены момант у адпачынку. Аб гэтым паведамілі на сходзе працаўнікам ААТ “Забудова”.

 

Адкуль возьмуцца тыя “правяраючыя групы” – не паведамілі. Вядома толькі, што ў склад будуць уваходзіць супрацоўнікі міліцыі. Афіцыйная версія з’яўлення праверак – узмацненне кантролю над выкананнем працоўнай дысцыпліны.

 

Некаторыя грамадзяне, даведаўшыя пра праверкі, абураюцца “вяртаннем савецкіх часоў”, іншыя жартуюць, што іх запалохваюць для таго, каб не адлучаліся з працы і не “змяталі тавары з прылаўкаў крамаў”.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства