Мінінфармацыі адказала абаронцам недзяржаўных газет
Усе тры адказы на дасланыя сотні подпісаў людзей кіраўнік Бабруйскай арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў называе звычайнымі "адпіскамі".
Міністэрства інфармацыі дасць адказы ўсім, хто накіроўвае подпісы ў падтрымку недзяржаўных газет "Наша ніва" і "Народная воля" толькі пасля прыняцця судовых рашэнняў. Пра гэта чыноўнікі напісалі бабруйчанам, якія сабралі сотні подпісаў у абарону выданняў, якім пагражае закрыццё.
Вось што распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё кіраўнік Бабруйскай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў:
“Прыйшлі тры адказы, бо мы тры разы адсылалі туды спісы. Адказы ідэнтычныя — ўсе рашэнні, па ўсіх гэтых судовых ісках будуць нам дадзены дадатковыя адказы, пасля прыняцця гэтых рашэнняў”.
Паводле словаў Бузінаева, у падтрымку "Нашай нівы" і "Народнай волі" на цяперашні час падпісаліся больш за 300 чалавек. Збор подпісаў працягваецца.