viasna on patreon

Віктар Шэндэровіч падпісаў паштоўкі палітвязням

2011 2011-05-26T13:12:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы пісьменнік, журналіст, лаўрэат прэміі “Тэфі”  Віктар Шэндэровіч падпісаў некалькі паштовак, якія ужо сёння накіруе ў беларускія турмы.

Паводле Шэндэровіча, ніхто не мае права забараніць беларусам быць свабоднымі, таму афіцыйны Мінск абавязаны неадкладна спыніць палітычны пераслед.

- Ёсць рэчы, якія датычаць у нейкай ступені кожнага чалавека. Непрыязнасць да аўтарытарнага рэжыму, непрыязнасць да рэжымаў, якія пагардліва ставяцца да правоў чалавека і ў грош не ставяць чалавека — гэта адно. Іншая справа, калі ты ведаеш, што тваіх сяброў, тваіх добрых сяброў, мучаюць. Калі здзекуюцца і топчуць нагамі іх права, іх жыццё. Для мяне ў гэтым сэнсе беларускія палітвязні не абстрактныя асобы: я ведаю гэтых людзей, з некім маю гонар сябраваць. І для мяне патрабаванне іх свабоды — натуральнае, чалавечае патрабаванне»,

Паводле Віктара Шэндэровіча, кожны народжаны чалавек надзелены неад’емнымі правамі, адабраць якія не можа аніводнае палітычнае кіраўніцтва. Вядомы расейскі тэлевядучы мае намер і далей удзельнічаць у акцыях салідарнасці з асуджанымі за падзеі 19 снежня, у тым ліку праз далучэнне да кампаніі, арганізавай сайтам салідарнасці са зняволенымі – pashtouka.org, праз які кожны чалавек можа бясплатна напісаць ліст арыштаваным.

https://spring96.org/%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B2%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D1%96%2C%20%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства