viasna on patreon

Суд вынес рашэньне аб адміністратыўным арышце Чумілава Мікіты, які быў затрыманы 1 траўня за плакат "Свабоду Мілінкевічу!"

2006 2006-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі сябры навучэнца радыётэхнічнага коледжу Чумілава Мікіты, 1 траўня пасьля акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі ён быў затрыманы за плакат "Свабоду Мілінкевічу!" разам з іншым актывістам, у якога быў плакат "Свабоду Казуліну!" і прозьвішча якога невядома. Сёньня над хлопцамі адбыўся суд, які прыняў рашэньне аб іх адміністратыўным арышце.
Дзяжурны сьпецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсьціна адказаў па тэлефоне, што да іх паступіў Чумілаў Мікіта, але паведаміць на колькі сутак адмовіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства