viasna on patreon

Пінск правяраюць

2011 2011-05-25T15:46:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У траўні ўсе пінскія ўстановы адукацыі падвергліся так званым “прэзідэнцкім” праверкам. Вышэйназваныя ўстановы правяраліся на прадмет забяспячэння бяспекі навучальнага працэсу. Цікава, што праверкі былі дзвухузроўневымі. Спачатку дзіцячы садок, школку ці каледж правярала гарадская камісія, у склад якой уваходзілі мясцовыя чыноўнікі, дэпутаты, міліцыянты, супрацоўнікі МНС (такіх камісій у Пінску было ўтворана аж чатыры). Потым праверку праводзіла камісія з Мінску. Правяраючыя цікавіліся станам сістэмаў бяспекі навучальных ўстаноў, забяспячэннем дысцыпліны навучэнцаў і выкладчыкаў. Асаблівую ўвагу праяўлялі да кабінетаў хіміі.

Яшчэ адным складнікам праверак быў ідэалагічны. Навучэнцаў апытвалі на прадмет любові да Радзімы, пыталіся аб стаўленні да ўладаў і аб дзяржаўных сімвалах.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства