viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі кіруецца Гаспадарчым працэсуальным кодэксам

2011 2011-05-25T15:37:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasha-niva-080710-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўцы пачалі атрымліваць адказы з Міністэрства інфармацыі з нагоды ініцыятывы міністэрства закрыць незалежныя газеты “Народная Воля” і “Наша Ніва”.

У адказах за подпісам першага намсеніка Міністра інфармацыі Ліліі Ананіч адзначаецца, што ў адпаведнасці з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, Міністэрства інфармацыі мае права прад’яўляць у суд пазоў аб спыненні выпуску сродку масавай інфармацыі ў выпадку вынясення юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Парадак судаводаводства, якое ажыццяўляецца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, па словах Ліліі Ананіч, вызначаецца Гаспадарчым працэсуальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, патрабаваннямі якога і будзе кіравацца Міністэрства інфармацыі ў ходзе судовых паседжанняў.

“Праваабарончая хроніка”  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства