viasna on patreon

Суд прыпыніў вытворчасць па зыску Мінінфармацыі да «Народнай волі»

2011 2011-05-18T10:36:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вышэйшы Гаспадарчы суд 17 мая прыпыніў вытворчасць па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная воля».

Суддзя Алена Маёрава абгрунтавала сваё рашэнне тым, што рэдакцыя «Народнай волі» пакуль не паспела абскардзіць вынесенага рэдакцыі 15 красавіка папярэджання Мінінфармацыі за артыкул «Говорит и показывает „Геббельс-ТВ“».

«Акрамя таго, мы накіравалі касацыйную скаргу на рашэнне самога Вышэйшага Гаспадарчага суда па зыску Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб абароне дзелавой рэпутацыі з нагоды гэтага ж артыкулу. І нашу скаргу прыняла да разгляду Касацыйная калегія ВГС», — распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» юрыст Гары Паганяйла, які прадстаўляе інтарэсы выдання ў судзе.

Такім чынам, слуханні па зыску Мінінфарма адновяцца толькі пасля таго, як адбудзецца разгляд згаданых скаргаў рэдакцыі.

Нагадаем, што зыск да рэдакцыі з боку Белтэлерадыёкампаніі Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў 13 красавіка. Нагодай для яго стала публікацыя С. Калінкінай «Говорит и показывает „Геббельс-ТВ“» ад 11 студзеня 2011 г., што з’явілася з нагоды выхаду на Першым канале БТ фільма «Плошча. Железом по стеклу».

А ўжо 15 красавіка Мінінфармацыі, спасылаючыся на рашэнне ВГС, вынесла рэдакцыі папярэджанне — «у сувязі з распаўсюдам выданнем звестак, не адпаведных рэчаіснасці і зневажальных для дзелавой рэпутацыі Белтэлерадыёкампаніі».

Між тым, ужо 18 мая в 14. 30 у Вышэйшым Гаспадарчым судзе будзе разглядацца скарга «Нашай Нівы» на папярэджанне ад 14 красавіка. Нагадаем, што, як і ў выпадку з «Народнай воляй», гэтая працэдура стала нагодай для прыпынення справы па зыску Міністэрства інфармацыі аб закрыцці выдання.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства